Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.12.2021

ШАГ 4

  23 снежня 2021 года ў ДУА “Чудзінская СШ” адбылося чарговае пасяджэнне ШАГ на тэму “Гонар за Беларусь. Хутчэй. Мацней”.

 Агульнавядома, што прыярытэтным напрамкам сацыяльнай палітыкі ў РБ з’яўляецца клопат пра здароўе нацыі. Здароўе нацыі залежыць ад здароўя кожнага беларуса. Таму ў краіне так шмат увагі надаецца развіццю фізічнай культуры і спорту, фарміраванню здаровага ладу жыцця. Штогод у краіне праводзіцца звыш 100 турніраў для дзяцей і моладзі, якія ахопліваюць разныя віды спорту: хакей, футбол, біятлон і іншыя.

  Прысутныя з цікавасцю пазнаёміліся з дасягненнямі беларускіх спартсменаў, склалі топ-5 самых значных поспехаў у беларускім спорце. Госць Школы Актыўнага Грамадзяніна настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ярашэвіч Валерый Вячаслававіч расказаў пра свае захапленні спортам, якія паўплывалі на выбар яго прафесіі. Валерый Вячаслававіч пазнаёміў вучняў з топ-5 спартыўных дасягненняў вучняў Чудзінскай школы, назваў імёны вучняў, якія абаранялі гонар школы і раёна на раённых і абласных спаборніцтвах па валейболу і лёгкай атлетыцы. Асаблівую цікавасць у вучняў выклікалі “спартыўныя біяграфіі” спартсменаў-землякоў: Вадзіма Пабудзея (футбол), Ільі Бурава (валейбол), Максіма Лыншы (спрынт), Сняжаны Юрчанка (спартыўная хадзьба).

  Старшакласнікі прыйшлі да высновы, што кожны чалавек павінен свядома адносіцца да свайго здароўя як да вялікай каштоўнасці. А рэгулярныя заняткі спортам, адмаўленне ад курэння і шкодных звычак, здаровы лад жыцця дазваляюць нам захаваць гэтую каштоўнасць.