Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.12.2021

Бацькоўская субота. Бацькоўскі ўніверсітэт.

  Сярод шматлікіх святаў асаблівае месца займае Новы год. Яго з асаблівым пачуццём чакаюць і дарослыя, і дзеці. У ДУА "Чудзінская СШ" у рамках бацькоўскай суботы прайшло мерапрыемства "Як цікава і весела нам усім разам" з бацькамі дзяцей пачатковай школы, прысвечанае надыходзячаму святу. Усе, і дарослыя, і дзеці, з вялікім задавальненнем і хваляваннем прымалі ўдзел у прапанаваных заданнях і гульнях. Мора ўсмешак, акіян радасці выплеснулі навучэнцы пры вырабе святочных паштовак сумесна са сваімі мамамі. З дадзенага мерапрыемства ніхто не пайшоў абыякавым. У бацькоў і дзяцей з'явілася жаданне разам займацца рашэннем інтэлектуальных, гумарыстычных задач, творчасцю.

  Для вучняў старэйшых класаў і іх бацькоў была арганізавана гутарка “Дзіця і камп’ютар”. Сустрэча была арганізавана з мэтаю абмеркавання дадзенай праблемы, а таксама данесці да свядомасці бацькоў неабходнасць выконваць патрабаванні і правілы здароўезберажэння пры арганізацыі ўзаемадзеяння дзіцяці з камп’ютарам у хатніх умовах.  Галоўным пытаннем сустрэчы было: камп’ютар-дабро ці зло?

 Таксама для бацькоў вучняў 4 класа прайшла кансультацыя "Значэнне памяці і ўвагі ў інтэлектуальным развіцці дзіцяці". Бацькам быў прапанаваны збор правілаў, якія дапамагаюць трэніраваць разумовыя здольнасці дзяцей.