Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.12.2021

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход

  У рамках «Бацькоўскага ўніверсітэта» у ДУА “Чудзінская СШ” прайшоў бацькоўскі сход “Шчаслівы той, хто шчаслівы дома. Рэалізацыя праекта №18 Прэзідэнта РБ”.

   Перад бацькамі выступілі прадстаўнікі Ганцавіцкага РАУС Юрчык Д.І. і Кірык К.А., якія данеслі да законных прадстаўнікоў змястоўную інфармацыю:

1)    Аб небяспецы, якая можа чакаць як дарослых, так і дзяцей у інтэрнэт-прасторы;

2)    Аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху;

3)    Аб тым, што патрэбна ведаць бацькам, каб захаваць дзяцей ад прапаноў паспрабаваць наркотык ці стаць закладчыкам.

   Дзмітрый Іванавіч з асабістай практыкі расказаў выпадак аб тым, якія наступствы бываюць у рэальным жыцці для людзей, якія звязаліся з наркотыкамі. Таксама была звернута ўвага дарослых на тое, што крымінальная адказнасць па артыкуле 328 КК РБ (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў) надыходзіць з 16 гадоў.

 Дырэктар школы Сергіеня В.М. пазнаёміла прысутных з арганізацыяй і графікам правядзення Навагодніх свят, а таксама аб удзеле вучняў у акцыі “Бяспечныя канікулы”