Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.12.2021

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

  У рамках адзінага дня бяспекі дарожнага руху школу наведаў участковы інспектар РОВД Зялёнка А.С. Антон Сяргеевіч расказаў старшакласнікам аб тым, як правільна перамяшчацца ў цёмны час сутак, нагадаў аб бяспецы паводзін на дарозе пад час галалёду, наяўнасці святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак, аб дрэннай бачнасці на дарогах пад час мяцеліцы. Таксама інспектар засяродзіў увагу на правілах паводзін у грамадскіх месцах. У завяршэнні гутаркі рабяты змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі і атрымалі змястоўныя адказы.

  Вучні 5 класа прынялі ўдзел у конкурснай праграме “Я пешаход” з мэтай пашырэння ведаў аб правілах дарожнага руху і правілах паводзін на вуліцы. 

  Для вучняў 11 класа прайшла інтэлектуальная гульня “Свая гульня па правілах дарожнага руху”. У гульні прымалі ўдзел дзве каманды “Светафор” і “Кіроўнік”. У ходзе гульні рабяты не толькі паказалі свае веды, але і паўтарылі правілы дарожнага руху і дарожныя знакі.

  Перамогу атрымала каманда “Светафор”, так як набрала большую колькасць балаў.