Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.12.2021

Урок мужнасці

  15 снежня прайшоў Урок мужнасці, прысвечаны адной з гераічных старонак нашай гісторыі - бітве пад Масквой. Сёлета спаўняецца 80 гадоў, як у ходзе аперацыі “Тайфун”, дзякуючы мужнасці і гераізму Чырвонай арміі і мірнага насельніцтва, было спынена наступленне фашысцкіх захопнікаў на Маскву. Вучні з задавальненнем глядзелі дакументальны фільм “Абарона Масквы”. У канцы урока вучні выказалі сваё разуменне слоў, якія сталі дэвізам абаронцаў Масквы: “Вялікая Расія, а адступаць няма куды - за спінаю Масква!”