Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.11.2021

Сям'я - аснова ўсіх асноў!

   26 лістапада ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна ў 6 класе прайшла класная гадзіна "Сям'я - аснова ўсіх асноў". Формай мерапрыемства была абрана сюжэтна-ралявая гульня. Дзеці выпадковым чынам атрымалі ролі некалькіх членаў сям'і. Кожнаму ўдзельніку было дадзена заданне ў адпаведнасці з роллю: прышыць гузік, назваць як мага больш супоў, забіць цвік і інш. Гэта дазволіла вучням азнаёміцца з гендэрнымі ролямі ў сям'і і зрабіць вынік, што ў кожнага ёсць свае абавязкі. Апошнім заданнем было разам накрыць стол для чаяпіцця. Так дзеці зразумелі, што узаемаразуменне і сумесная праца адыгрываюць вялікую ролю ў здаровых сямейных адносінах.