Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.11.2021

Бацькоўская субота. Бацькоўскі ўніверсітэт.

  З сям'і пачынаецца развіццё кожнага з нас. Менавіта сям'я была, ёсць і будзе найважнейшай сферай фарміравання асобы дзіцяці. 20 лістапада ў рамках бацькоўскай суботы прайшло мерапрыемства у форме творчай майстэрні пад назвай "Сям'я - мой дом". Для таго, каб бацькі разумелі сваіх дзяцей, яны павінны былі ўспомніць, як гэта быць дзіцем і навучацца ў школе. Таму дарослыя складвалі і тлумачылі прыказкі пра сям'ю, гулялі ў міні-гульні і выраблялі калажы з іх бачаннем сям'і, выкарыстоўваючы ўсе сродкі: ад фарбаў да нажніц і старых часопісаў. У выніку ўсе бацькі прыйшлі да высновы, што дзіцем быць таксама няпроста, і паабяцалі, што будуць больш часу праводзіць са сваімі дзецьмі ў творчых гульнях. праводзіць са сваімі дзецьмі ў творчых гульнях.

 Таксама ў рамках праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” педагогам сацыяльным была праведзена групавая кансультацыя “Як выяўляць і развіваць здольнасці дзяцей” з бацькамі вучняў 3 класа. У ходзе кансультацыі бацькам была прапанавана гульня “Інтэльтрэнінг” пры дапамозе якой дарослыя навучыліся выяўляць і развіваць інтэлектуальныя здольнасці сваіх дзяцей, а таксама вучыліся як дапамагчы дзіцяці ў развіцці лагічнага мыслення, жалезнай логікі, стратэгіі, тактыкі дзеянняў.