Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.11.2021

ШАГ. Крах "маланкавай вайны"

  18 лістапада ў 9 класе быў праведзены чарговы занятак па вывучэнні гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна". Тэма ўрока была вызначана як "Крах "маланкавай вайны". Вучань азнаёміўся з першымі абарончымі баямі на тэрыторыі Беларусі і ацаніў іх значэнне у будучай перамозе. Былі разгледжаны баявыя дзеянні з групамі армій "Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень". Вучань прыйшоў да высновы, што двухмесячная Смаленская бітва дала час для падрыхтоўкі да абароны Масквы, а баі на Ўкраіне адцягнулі адцягнулі частку нямецкіх ваенных сіл з Маскоўскага напрамку. Вынікам праведзенага занятку стаў вывад, што удалыя дзеянні савецкага камандавання прывялі да развеяння міфа аб непераможнасці Германіі пасля перамогі ў Маскоўскай бітве.