Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.11.2021

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

  Інспектары ДПС Ганцавіцкага РАУС старэйшы лейтэнант міліцыі Люкіш В.С. і старэйшы сержант міліцыі Песоцкі А.В у рамках адзінага дня прафілактыкі правіл дарожнага руху наведалі школу і правялі гутарку з вучнямі 5-11 класаў. Асабліва засяродзілі ўвагу на выкарыствнні светаадбівальных элементаў, якія для бяспекі павінны быць у кожнага чалавека, прывялі прыклады дарожных перашкод, якія чакаюць пешаходаў. Рабяты з цікавасцю слухалі інспектараў, задавалі пытанні, актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы.

  З вучнямі 4 класа была праведзена інфармацыйная гадзіна "Час стаць прыкметным!" Вучні з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне па ПДР, асабліва зацікавіла дзяцей гульня "Як флікер  дапамагае пашаходу!" 

  Для вучняў 10 класа прайшла класная гадзіна “Бяспека на дарозе”. Вучні пазнаёміліся са статыстыкай дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей і з прычынамі ДТЗ. Старшакласнікі атрымалі парады, як зберагчы сябе ад неабдуманных дзеянняў на дарозе і распрацавалі памяткі паводзін. Вучні праглядзелі тэматычны відэаролік і абмеркавалі галоўныя пытанні.