Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.11.2021

Дзень здароўя

  У рамках шостага школьнага дня з вучнямі пачатковых класаў прайшло мерапрыемства «Падарожжа ў краіну здароўя», прысвечанае Дню здароўя. Вучні замацавалі правілы ЗЛЖ, з задавальненнем вызначылі прыступкі “лесвіцы здароўя”, паўтарылі правілы чысткі зубоў. Рабяты вялі сябе вельмі актыўна пры абмеркаванні мультфільма “Віця і мікробус”
  Для вучняў 7-11 класаў прайшла гульня “Наша здароўе”. Дэвіз гульні: здаровым быць модна! У ходзе гульні былі праведзены розныя конкурсы, а таксама вучням было прапанавана адказаць на пытанні анкеты “Ваш лад жыцця”, якая дапамагла вызначыці іх станаўленне да праблем ЗЛЖ. Рабяты ўспомнілі народныя прыказкі аб здароўі, правільным харчаванні. Напрыканцы гульні кожны вучань прывёў аргумент, чаму неабходна весці здаровы лад жыцця.