Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

03.11.2021

Квітней, мая Беларусь!

  Што такое Радзіма? Гэта тая зямля, дзе мы нарадзіліся, Але гэта  і песня, і зялёная трава, па якой можна бегаць і спяваць. Менавіта Радзіме і быў прысвечаны інтэлектуальны турнір “Квітней, мая Беларусь” для навучэнцаў 11 класа ў рамках акцыі “Карысныя канікулы”.

 Падчас мерапрыемства рабяты праглядзелі прэзентацыйны ролік пра Беларусь, выказалі свае думкі аб тым, што такое Радзіма, чаму мы ганарымся роднай краінай, паслухалі вершы і песні, у якіх гучалі словы любві да роднай зямлі, словы зачараванасці ёю. А затым рабяты паўдзельнічалі ў інтэлектуальным турніры. Ім былі прапанаваны пытанні па намінацыях “Дзяржава і яе сімвалы”, “Культурная спадчына”, “Песняры”, “Крок у будучыню”, “Ніхто не забыты, нішто не забыта”.

 З усімі заданнямі рабяты справіліся добра і атрымалі вялікае задавальнення ад удзелу ў мерапрыемстве.