Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

29.10.2021

Брэсцкая крэпасць

  Сёлета споўнілася 80 гадоў як 22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна – адна з найвялікшых трагедый чалавецтва. Менавіта гэтаму сумнаму юбілею быў прысвечаны кіналекторый “Брэсцкая крэпасць” (Мужнасць і гераізм). Брэсцкая крэпасць прыняла на сябе першы ўдар нямецка-фашасцкіх захопнікаў. Пра гэту старонку гісторыі складзены легенды, зняты фільмы. А ў 1965 г. Брэсцкай крэпасці прысвоена ганаровае званне крэпасць-герой.

  З хваляваннем вучні 8-11 класаў сачылі за лёсам 12-гадовага трубача Брэсцкай пагранзаставы Аляксандра Акімова, які апавядае пра гэту гераічную старонку нашай гісторыі.

  З дакументальнай дакладнасцю апісваюцца падзеі, якія адбыліся на тэрыторыі крэпасці ў першыя дні вайны. Перад вачамі вучняў паўсталі постаці адважных, мужных людзей, якія кіравалі абаронай крэпасці і загінулі: камандзіра палка Пятра Гаўрылава, камісара Яфіма Фаміна, кіраўніка заставы Андрэя Кіжэватава.

  Пасля прагляду фільма вучні падзяліліся сваімі ўражаннямі аб убачаным на экране, паўдзельнічалі ў абмеркаванні кінастужкі. Рабяты прыйшлі да высновы, што патрэбна берагчы Мір на нашай планеце, каб такія жудасныя старонкі гісторыі не паўтарыліся.