Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

01.11.2021

Шосты школьны дзень

  30 кастрычніка ў школе прайшлі факультатыўныя заняткі, кансультацыі па вучэбных прадметах, грамадска карысная праца.

  У чарговы раз навучэнцы наведалі клуб “Прэс-цэнтр”.Таксама працавалі гурткі “Цуды з паперы” і “Роўны навучае роўнага”

  Рабяты, якія наведалі ў суботні дзень бібліятэку, змаглі прыняць удзел у рэкламе-пажаданні “Чытаем на канікулах”. Бібліятэкар разам з настаўнікамі пачатковых класаў падабралі творы, якія будуць вывучацца ў другой чвэрці і прапанавалі дзецям прачытаць іх, пры гэтым кожны твор быў выдзелены прыгожай закладкай.

  Педагог-арганізатар правяла з дзецьмі цікавую гульнявую праграму “Акцябрацкая зорачка”. Вучні прынялі ўдзел у розных конкурсах, а затым наведалі восеньскую гульнятэку на свежым паветры. Вучні 6-8 класаў наведалі пакой педагога сацыяльнага і паўдзельнічалі ў групавым занятку “Як дапамагчы сарамліваму дзіцяці”, дзе спрабавалі пазнаць свой унутраны свет.