Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

28.10.2021

ШАГ 2

  28 кастрычніка ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання  адбылося чарговае пасяджэнне школы актыўнага грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. Здароўе кожнага з нас – галоўная каштоўнасць”.

  У Беларусі гарантаваная бясплатная і даступная медыцынская дапамога ў дзяржаўных установах аховы здароўя з бюджэтнай сістэмай фінансавання. Гэта знаходзіць адлюстраванне ў міжнародных рэйтынгах. Паводле звестак справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, па даступнасці медыцыны Беларусь дзеліць першае месца ў свеце з Брунеем і Канадай.

  Вялікую ролю ў развіцці аховы здароўя Беларусі адыгрываюць чатырохузроўневая сістэма аказання медыцынскай дапамогі з выразна арганізацыйна выбудаванай структурай - ад фельчарска-акушэрскіх пунктаў да рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтраў, а таксама тэхнічнае абсталяванне медустаноў.

  Менавіта пагэтаму госцем мерапрыемства была работнік   Чудзінскай АУАП – медыцынская сястра Рулінская С.М. Святлана Мікалаеўна падзялілася са старшакласнікам вопытам працы медыцынскага работніка ва ўмовах сельскага населенага пункта, дзе звычайнай медсястры часта прыходзіцца выконваць ролю фельчара, асабліва калі паступаюць выклікі хворых людзей на дом ці прыходзяць за экстрэннай дапамогай у амбулаторыю. Акрамя гэтага, медработнік расказала рабятам аб дасягненнях сучаснай медыцыны і фармакалогіі. Было адзначана, што сёння па колькасці органных трансплантацый на 1 млн. жыхароў Беларусь з’яўляецца лідарам не толькі на постсавецкай прасторы, але і апярэджвае многія еўрапейскія краіны. У краіне выконваецца 50 трансплантацый на 1 млн. чалавек. Звычайнай практыкай сталі аперацыі па трансплантацыі печані і сэрца. Канешне, была пададзена змястоўная інфармацыя аб мерах барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй, якая стала выпрабаваннем на трываласць і праблемай нумар адзін для ўсёй сусветнай супольнасці.Святлана Мікалаеўна адзначыла, што для дзейснай прафілактыкі распаўсюджвання COVID-19, на думку большасці экспертаў і аналітыкаў у галіне медыцыны, альтэрнатывы прышчэпкам няма, а вопыт многіх дзяржаў сведчыць аб эфектыўнасці вакцын супраць вядомых штамаў каранавіруса. Вакцынацыя неабходная, паколькі яна памяншае верагоднасць цяжкай формы захворвання і зніжае хуткасць перадачы віруса. Калі мы вакцыніраваны, мы абараняем не толькі сябе, але і навакольных нас людзей. Такім чынам, у ходзе дыялогу вучні атрымалі змястоўныя адказы, якія хвалююць кожнага чалавека на сённяшні дзень: як зберагчы сваё здароўе ў час эпідэміі COVID-19, што патрэбна рабіць, каб засцерагчы ад ад страшнай хваробы сябе і родных.

  У другой палове сустрэчы старшакласнікі складалі слоганы на тэму здаровага ладу жыцця, прынялі ўдзел у гульні “Бальзам на наша сэрца”. Усе прысутныя прыйшлі да высновы: здароўе – вялікая каштоўнасць у жыцці чалавека і захаваць яго дапаможа здаровы лад жыцця.