Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.10.2021

  «Память уносит нас в самые дальние дали,

То обнимает нас радостью, то печалью…»

 Смуткам абдымае нас памяць. Памяць пра выдатнага паэта, чалавека, нашага земляка – Алеся Каско. Успаміны вяртаюць нас да шматлікіх сустрэч паэта з вучнямі і настаўнікамі ў сцянах нашай школы, дзе гучалі яго цудоўныя вершы. Сумна… Чатыры гады мінула з таго часу, як няма разам з намі Алеся Каско.

  Сёлета, у снежні яму споўнілася б семдзесят гадоў. З гэтай нагоды на доме, дзе нарадзіўся Алесь Канстанцінавіч, некалькі дзён таму, з’явілася мемарыяльная дошка, як напамін нашчадкам пра цудоўнага чалавека і таленавітага паэта.