Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.10.2021

Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь

 У панядзелак, 25 кастрычніка, вучняў 5 класа чакаў занятак Школы Актыўнага Грамадзяніна па тэме “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”. Падчас размовы пра нашу Радзіму, дзеці выказалі свае думкі пра тое, хто такі грамадзянін, што значаць словы Айчына, Бацькаўшчына, Радзіма для кожнага з іх. Наша літаратура багата мастацкімі творамі пра Беларусь, некаторыя з іх (Алесь Бачыла “Радзіма мая дарагая”, П. Броўка “Мая Айчына”, Сяргей Законнікаў “Бацькаўшчына”, Ніл Гілевіч “Я – беларус”) былі выкананы навучэнцамі.

 У нашай вескі таксама ёсць свая гісторыя, свой герб і гімн, свае традыцыі, пра што і ўзгадалі напрыканцы занятка. У заключэнні паразважалі над наступным пытаннем: “Чаго б вы хацелі для сваёй Радзімы, як яе грамадзяне?”