Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

25.10.2021

Шосты школьны дзень

  Для навучэнцаў 2-5 класаў у шосты школьны дзень тыдня прайшла цікавая пазнавальная гульня “Падарожжа ў свет прафесій”. Знаёмства з рознымі прафесіямі адбылося ў форме конкурсаў: “Што я ведаю пра прафесіі”, “Угадай прафесію”, “Пакажы прафесію”, “Галаваломка”, “Прафесія і інструменты”, “Літары і прафесіі”, “Прыказкі аб працы і прафесіях”, “Што лішняе”, “Бюро знаходак”.

  У перапынках паміж конкурсамі дзеці слухалі вершы і песні, у якіх згадваюцца ўсім вядомыя прафесіі, а таксама даведаліся аб самых рэдкіх прафесіях у свеце, такіх "переворачвальнік пінгвінаў" у Антарктыдзе іінспектар, які заклапочаны вымярэннем адтуліны ў «бейгельсе» - дзіркі ў абаранцы.

 Гуляючы, вучні ўспомнілі мноства разнастайных прафесій і спецыяльнасцяў, вызначылі для сябе найбольш цікавыя. Такім чынам, мэта і задачы мерапрыемства былі паспяхова дасягнуты.