Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.10.2021

Бацькоўская субота

  У суботу 16 кастрычніка для вучняў пачатковых класаў і іх матуль быў арганізаваны майстар-клас «Квілінг». Рабяты з цікавасцю пазнаёміліся з квілінгам – папяровай філігранню, з задавальненнем засвоілі асноўныя правілы выканання вырабаў з паперы ў тэхніцы «квілінг», зрабілі віншавальную паштоўку разам з мамай.

 Для бацькоў вучняў старэйшых класаў прайшла гутарка "Зразумець. Прыняць. Пераканаць". У ходзе гутаркі бацькі былі азнаёмлены з рэкамендацыямі для бацькоў падлеткаў, а таксама праслухалі і абмеркавалі такія тэмы, як «Размова з падлеткам на дарослай мове», «Як будаваць адносіны з падлеткам», «Як мець зносіны з дзіцем, каб ён давяраў вам», «Найбольш частыя парушэнні паводзінаў у падлеткаў».