Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

11.10.2021

Дзень здароўя

 Дзень здароўя ў школе - гэта вясёлае свята добрага настрою, спорту і здароўя. Школьнікі вельмі чакаюць гэты дзень, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, павесяліцца і падыхаць свежым паветрам.

 У суботу 9 кастрычніка ў школе прайшло спартыўнае мерапрыемства "Самы спартыўны" у рамках Дня здароўя. У спаборніцтвах па перацягванню каната перамогу атрымалі вучні 4-5 класаў. У спаборніцтвах па армрэслінгу перамогу атрымаў Удудзенка Аляксей, а ў падцягванні на перакладзіне самы вытрыманы і моцны быў Захарэня Елісей. Захарчэня Максім аказаўся лепшым у падняцці штангі. У выніку перамагла дружба!

 Таксама ў гэты ж дзень вучні наведалі аб'яднанні па інтарэсах, пазнаёміліся з кніжнай выставай  "Новым кнігам - добры дзень!", піянеры прынялі ўдзел у гульнявой праграме "Разам весела".

  Усе ўдзельнікі мерапрыемстваў атрымалі зарад бадзёрасці і здароўя.