Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.10.2021

Урок мужнасці

  7 кастрычніка ў ДУА "Чудзінская СШ" прайшоў Урок мужнасці для вучняў 8-11 класаў на тэму "Героі нашага часу". З хваляваннем вучні слухалі пра подзвігі і гераічныя ўчынкі сучаснікаў. Асабліва вучняў уразіў подзвіг 17-ці гадовага Міхаіла Мароза, які коштам уласнага жыцця выратаваў сваіх сяброў - вынес з калгаснага поля струхлелы снарад і сам загінуў. На ўроку вучні даведаліся пра подзвіг першага героя РБ Уладзіміра Карвата, які адвёў пылаючы ваенны самалёт ад вёскі Арабаўшчына, Баранавіцкага раёна. Яго подзвіг у маі 2021 года паўтарылі лётчыкі Лідскай авіябазы Андрэй Нічыпарчык і Мікіта Куканенка. У канцы ўрока вучні прыйшлі да высновы, што і ў наш мірны час ёсць месца подзвігу.