Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

04.10.2021

З Днём настаўніка!

  1 кастрычніка ў нашай школе адбылося шмат мерапрыемстваў прысвечаных Дню настаўніка. Дзень пачаўся з таго, што вучні 11 класа сустракалі кожнага настаўніка на ўваходзе ў школу, віншавалі і ўручалі кветкі і невялічкія сюрпрызы. На працягу ўсяго дня на другім паверсе школы працавала фотазона, дзе вучні маглі зрабіць фотаздымак з любімым настаўнікам. На пятнічнай лінейцы педагогаў чакалі прыемныя ўзнагароды ў выглядзе прэміі “Оскар” у розных намінацыях. Таксама пасля лінейкі была праведзена забаўляльная праграма для настаўнікаў, дзе яны атрымалі відэавіншаванне са словамі падзякі ад будучых выпускнікоў і таксама паудзельнічалі ў конкурснай праграме.