Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

04.10.2021

Шосты школьны дзень

  У рамках шостага школьнага дня для хлопчыкаў і дзяўчынак 2-6 класаў прайшоў конкурс-аукцыён “Час творчасці”. За кожны выйгрыш у конкурсе ці правільны адказ, удзельнікі атрымлівалі жэтоны, за якія ў канцы набылі “тавар” на “таргах”. Усяго конкурсаў – “таргоў” было пяць: паэтычны, музыкальны, тэатральны, казачны і мастацкі.

  У ходзе першага конкурса “паэтам” прапанавалася напісаць невялікі верш, выкарыстоўваючы дадзеныя рыфмы. Падчас музыкальнага конкурсу дзеціпелі песні. Удзельнікі адказвалі на пытанні, прысвечаныя казкам і героям на конкурсе “Казачны”. Найбольшы водгук у дзяцей выклікаў конкурс “Мастацкі”, у рамках якога дзеці малявалі “Восень”. Прызы атрымаў кожны ўдзельік аукцыёну.

  Для вучняў 7-10 класаў адбылася калектыўная творчая справа, прысвечаная Дню пажылога чалавека «Слаўся, узрост залаты”.

  Да гэтага свята рабяты рыхтавалі плакат "З Міжнародным Днём пажылых людзей!" Асноўнай мэтай гэтага занятку было, вядома ж, выхаванне любові, павагі і праява клопату да старэйшага пакалення.

  Падчас калектыўнай працы было вырашана некалькі задач: гутарка па тэме нашай газеты; пазнаёміліся з новым відам выяўленчай тэхнікі» набрызг " зубной шчоткай; па развіцці творчасці і ўменні працаваць у калектыве.