Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.09.2021

ШАГ1. Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучага краіны

 23 верасня у рамках ШАГ прайшоў чарговы занятак на тэму “Гонар за Беларусь. Адукацыя ў імя будучага краіны”.

  Адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь - навучанне і выхаванне ў інтарэсах чалавека, грамадства, дзяржавы, накіраванае на фарміраванне гарманічнай і рознабакова развітай асобы. Своеасаблівым эпіграфам сустрэчы былі словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі: “...адукацыя – гэта не сфера паслуг, не бізнэс, а аплот нашай дзяржаўнасці, сацыяльна значная галіна эканомікі …”

  Кожны чалавек у нашай краіне мае магчымасць рэалізаваць свой інтэлектуальны і творчы патэнцыял праз удзел у розных адукацыйных пректах, алімпіядах, творчых конкурсах, навукова-даследчых канферэнцыях. З дасягненнямі адукацыі нашай краіны старшакласнікі пазнаёміліся у час прагляду прэзентацыі і відэафільма “Прафесійная адукацыя Рэспублікі Беларусь. Акцэнты”. У ходзе абмеркавання вучні адзначылі, што прадметам асаблівага гонару Беларусі з'яўляецца сістэма прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Рабяты змаглі папоўніць свае веды аб такіх навучальных установах і   спецыялістах, запатрабаваных у многіх галінах сучаснай эканомікі.

  Сергіеня В.М., дырэктар школы, выслухаўшы меракаванні вучняў, падкрэсліла значнасць адукацыі для сучаснай асобы, адзначыўшы, што адукацыя павінна ісці разам з чалавекам праз усё жыццё. Мароз Г.М., настаўнік гісторыі, звярнула ўвагу старшакласнікаў на галоўны прыярытэт дзяржаўнай палітыкі, які накіраваны на падтрымку адоранай моладзі, за якой будучае нашай краіны.

  Мноства бясспрэчных фактаў дапамагло вучням скласці партрэт сучаснага адукаванага чалавека. Аб важнасці адукацыі для нашах старшакласнікаў сведчаць і рэзультаты апытання “Мае адносіны да вучобы і школы” – 70% вучняў разумеюць неабходнасць адукацыі і жадаюць працягваць вучобу ў сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установах.

  У канцы сустрэчы ўсе прысутныя прыйшлі да высновы, што у наш час веды неабходны, таму што дзяржаве патрэбны высокакваліфікаваныя і граматныя спецыялісты.