Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.09.2021

Дзень народнага адзінства

  16 верасня ў ДУА “Чудзінская СШ” адбылося ўрачыстае мерапрыемства “Дзень народнага адзінства”, якое прайшло ў форме дыялогавай пляцоўкі. Госць дыялогавай пляцоўкі настаяцель прыхода Свята-Георгіеўскай царквы іерэй Вячаслаў Наскевіч правёў размову з вучнямі аб неабходнасці будаваць сваё жыццё на аснове агульначалавечых каштоўнасцей: дабрыні, міласэрнасці, узаемадапамогі і падтрымкі. Асаблівую ўвагу ўдзельнікі дыялогу звярнулі ўвагу на такія каштоўнасці, як “нацыянальнае адзінства”” і “нацыянальная самасвядомасць”. Настаўнік гісторыі Велька П.В. пазнаёміў прысутных з гісторыяй узнікнення Свята народнага адзінства. Больш падрабязна педагог спыніўся на становішчы вёскі Чудзін у час польскага акупацыйнага рэжыма.

 Вучні праглядзелі відэафільм аб тым, якой была заходняя Беларусь у 1927-1939 гг., а таксама якой яна стала за час станаўлення суверэннай РБ. У канцы мерапрыемства прысутныя прыйшлі да высновы, што толькі разам можна пабудаваць моцную, квітнеючую краіну.