Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.09.2021

Экскурсія па "Залатому кальцу"

  14 верасня ў рамках тыдня адзінства для вучняў 5-8 класаў была праведзена экскурсія па "Залатому кальцу" аграгарадка Чудзін. Выхаванне ў дзяцей пачуцця адзінства і датычнасці да лёсу беларускай нацыі цесна звязана з іх любоўю да радзімы і веданнем гісторыі не толькі краіны, але і роднага мястэчка. Таму школьнікі ў гэты сонечны дзень наведалі брацкую магілу ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне, брацкую магілу партызан, а таксама пазнаёміліся з гісторыяй помніка драўлянага дойлідства XVIII ст. - Свята-Георгіеўскай царквы. На прыкладзе падзей з гісторыі роднай вёскі вучні зразумелі значнасць адзінства народа ў няпросты час.