Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

14.09.2021

У краіне Піянерыі

  У нашай краіне 17 верасня адзначаецца Дзень народнага адзінства. Менавіта гэтай важнай падзеі прысвечаны тыдзень, які будзе праходзіць у нашай школе пад дэвізам "З любоўю да Беларусі".

  Адкрыццё тыдня пачалося з урачыстай лінейкі, на якой вучні разам з педагогамі выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, а таксама даведаліся аб гісторыі ўзнікнення гэтай даты.

  У гэты ж дзень вучні святкавалі трыццаць першы дзень нараджэння Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Менавіта столькі часу ў нашай краіне тысячы школьнікаў захоўваюць лепшыя традыцыі дзіцячага руху. Піянерская арганізацыя жыве і развіваецца ў новым, сучасным фармаце, грунтуючыся на прынцыпах грамадзянскасці, дабра, справядлівасці і сяброўства.
   Так у дзень нараджэння БРПА ў ДУА «Чудзінская СШ» прайшла квэст-гульня «У краіне Піянерыі". Рабяты атрымалі магчымасць лепш даведацца пра гісторыю піянерскага руху Беларусі, а гэтак жа была праведзена інфармацыйная старонка для малодшых класаў, дзе яны азнаёміліся з дзейнасцю БРПА.