Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

13.09.2021

Дзень здароўя ў нашай школе

  У суботні дзень надвор'е парадавала ўсіх па-летняму сонечным дзяньком. Таму вучні нашай школы прынялі актыўны ўдзел у легкаатлетычным кросе. Пасля размінкі, якую правёў настаўнік фізічнай культуры і здароўя Ярашэвіч Валерый Вячаслававіч, вучні мелі магчымасць даказаць, хто самы хуткі, спрытны і вынослівы. Пераможцам кросу сярод хлопчыкаў стаў Захарчэня Мікіта, вучань 4 класа, 2 месца за вучнем 2 класа Захарчэнем Маркам, братам Мікіты, а трэцяе месца - у Савені Рамана, вучня 3 класа. Сярод дзяўчынак лепшай стала вучаніца 3 класа Захарчэня Ульяна, дарэчы сястрычка Мікіты і Марка. Вось такая спартыўная сям'я вучыцца ў нашай школе!