Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

10.06.2021

ШАГ "Дакажам справай, што нездарма на нас спадзяецца зямля"

  10 чэрвеня для навучэнцаў пачатковых класаў прайшла экалагічная гульня "Дакажам справай, што нездарма на нас спадзяецца зямля". Рабяты здзейснілі падарожжа па станцыях «З міру па нітцы», «Хто тут лішні?», «Трапнае вока», «Зялёная аптэка», «Жывая азбука», «Чырвоная кніга», «Кніга рэкордаў Гінеса». Удзельнікі змагаліся ў ведах аб навакольным свеце: разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні віктарыны, успомнілі народныя прыкметы, вырашалі экалагічныя задачкі, высвятлялі, якія жывёлы занесены ў Чырвоную кнігу.

  Дзеці на мерапрыемстве ўзбагацілі свае веды аб планеце Зямля, аб флоры і фауне, замацавалі веды аб асцярожным стаўленні да прыроды. Усе ўдзельнікі свята атрымалі не толькі станоўчыя эмоцыі, але і веды аб тым, як важна берагчы і ахоўваць наш дом – планету Зямля. Галоўным вынікам мерапрыемства стаў жывы водгук падрастаючага пакалення на ідэю ўсеагульнага міру і абароны прыроды.