Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

31.05.2021

Акцыя "Ганцавіччына без тытуню"

  З 24 па 31 мая у рамках раённай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Ганцавіччына без тытуню” прайшлі розныя мерапрыемствы. Малодшыя школьнікі здзейснілі экскурсію ў бібліятэку, дзе прынялі ўдзел ў гульні-віктарыне «У абдымку з тытунёвым дымам». Вучні 7-8 класаў спаборнічалі ў віктарыне «У 21 стагоддзе без цыгарэт». Прайшла акцыя для вучняў 10 класа «Прадоўжы жыццё – кінь цыгарэту». Таксама для вучняў старэйшых класаў прайшла гутарка “Імідж, стыль жыцця і … ЦЫГАРЭТА”. Цікавая і пазнавальная віктарына «Тытунь - табе вораг» прымусіла задумацца адзінаццацікласнікаў курыць, або не курыць у будучыні!