Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.05.2021

ШАГ 11

  27 мая ў рамках праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" 5 клас паўдзельнічаў у ралявой гульні "Мы розныя, але мы разам". У самым пачатку былі абагульнены і падведзены вынікі папярэдніх мерапрыемстваў ШАГ. Па сюжэту гэтай ралявой гульні пяцікласнікі трапілі ў караблекрушэнне, і для таго, каб выратавацца, ім прыйшлося ўспомніць і выкарыстаць ўсё, што яны вывучалі на працягу навучальнага года на вучэбных і выхаваўчых занятках. Ратуючыся, дзеці праявілі беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя, да законаў і правіл маралі, а таксама не забылі пра сябе і пра адзін аднаго. У выніку вучні аб'ядналі свае намаганні і даплылі выратавальных астравоў, кожны да свайго. Але большасць выбрала менавіта востраў сяброўства.