Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.05.2021

ШАГ 11

  У ДУА «Чудзінская СШ» 25 мая прайшоў чарговы занятак Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму «Сям'я - апора дзяржавы, аплот здзяйсненняў і перамог». Госцем круглага стала Новік Алена Міхайлаўна, старшыня пярвічнай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын". Яна падзялілася сваімі развагамі пра ролю сям'і ў жыцці грамадства, дзяржавы і асобна ўзятага чалавека. Алена Міхайлаўна расказала пра палітыку, якая праводзіцца дзяржавай у падтрымку сям'і, адказала на пытанні старшакласнікаў. Размова атрымалася вельмі змястоўнай і карыснай для хлопчыкаў і дзяўчынак.
  Рабяты пабудавалі піраміду сямейных каштоўнасцяў, у якой на першым месцы аказалася каханне. Важнае месца ў пірамідзе занялі такія сямейныя каштоўнасці, як павага, паразуменне, дабрыня, клопат, сумленнасць. З замілаваннем яны расказвалі пра бацькоў, бабуляў і дзядуляў, сваіх сямейных традыцыях.
  У канцы круглага стала рабяты прыйшлі да высновы, што сям'я - натуральная і неад'емная частка нашага жыцця. Сям'я - гэта крэпасць, выратаванне ад цяжкасцяў, апора і падтрымка, абарона.  Сям'я - гэта месца, дзе  дораць цяпло, утульнасць, спакой. Ад таго, наколькі моцная і здаровая сям'я, залежыць здароўе і дабрабыт грамадства ў цэлым.