Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

24.05.2021

Глядзі і памятай

  У рамках Рэспубліканскага патрыятычнага кінамарафона “Глядзі і памятай” вучні Чудзінскай сярэдняй школы паглядзелі і абмеркавалі мастацкую стужку “Бацька”, якая апавядае пра трагічны лёс камандзіра Першай партызанскай брыгады, Героя Савецкага Саюза Міная Піліпавіча Шмырова. Партызаны вельмі любілі і паважалі “Бацьку Міная”, а фашысцкія акупанты – люта ненавідзелі. Яны захапілі ў якасці заложнікаў дзяцей М.П.Шмырова – трохгадовага Мішу, сямігадовую Зіну, дзесяцігадовага Сярожу, чатырнаццацігадовую Лізу. Захопнікі патрабавалі, каб бацька здаўся ў палон у абмен на выратаванне жыццяў яго дзяцей. Старэйшая дачка Ліза здолела тайна перадаць запіску: “Тата, за нас не хвалюйся, нікога не слухай, да немцаў не ідзі. Калі цябе заб’юць, то мы бяссільныя і за цябе не адпомсцім. А калі нас заб’юць, тата, то ты за нас адпомсці”. Абавязак бацькі вымагаў выратаваць дзяцей і здацца ворагу, а абавязак камандзіра партызанскай брыгады – працягваць барацьбу з ворагамі. За свой патрыятычны выбар Бацька Мінай заплаціў жыццямі сваіх дзяцей.

  Асабліва хвалююча гучаў пасля прагляду кінастужкі верш Аркадзя Куляшова “ Балада аб чатырох заложніках”. Разам з педагогам вучні шукалі адказы на пытанні:

  Чаму Бацька Мінай не змог прыйсці на дапамогу сваім дзецям?

  Чаму дачка Ліза напісала такую запіску?

 Якія пачуцці выклікала кінастужка “Бацька” і верш Аркадзя Куляшова “Балада аб чатырох заложніках”?

  У канцы кіналекторыя вучні прыйшлі да высновы: фашызм, генацыд – зло, якое не павінна паўтарыцца.