Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.05.2021

Глядзі і памятай

  Дзеці вайны
 Дзеці і вайна… Няма нічога страшней, чым гэтыя два словы, пастаўленыя побач. Таму што дзеці нараджаюцца для жыцця, а не для смерці. А вайна гэтае жыццё аднімае.
 Дзеці вайны - гэта асблівае пакаленне, якому прышлося рана сталець, працаваць на заводах, ваяваць разам з дарослымі. Аб іх зняты кіламетры кінафільмаў.
 Два такія кінафільмы праглядзелі нашы рабяты ў чарговы суботні дзень. Гэта цудоўны фільм Андрэя Таркоўскага “Іванава дзяцінства”, які выйшаў у пракат у далёкім 1962 годзе, калі памяць аб жахах вайны была яшчэ ў сэрцах рускага народа, і які праз 60 гадоў прымушае болем пагрузіцца ў атмасферу 1943 года. Гэта выдатны, кранальны, дзіўны як па ступені праўдзівасці і дакладнасці, так і па эмацыянальнаму ўздзенню фільм пра хлапчука з ваенным лёсам “Іван Макаравіч” рэжысёра І.Дабралюбава.
 Абодва фільмы пра хлопчыкаў з аднолькавым рускім іменем Іван. Адзін з іх- вобраз дзіўнай чысціні, які жыве двума светамі: чыстай святасці і любові ў снах і чорнай нянавісці, смагай бясконцай помсты ворагу. Для хлопчыка з надламаным лёсам ужо не існуе мірнага часу, ён, рухомы пачуццём помсты, становіцца разведчыкам. Іван цалкам жыве ў ваеннай рэальнасці, служачы сваёй справе і абавязку. Яго жыццё сціснулася толькі да аднаго клопату- адпомсціць. Адказаць вайной на вайну, каб вайну спыніць.
Другі адначасова можа быць дзіцем-падлеткам, які гуляе у футбол з суседскімі хлапчукамі, з захапленнем прадчувае паход у кіно, і ў той жа час і дарослым чалавекам, які прымае рашэнні і ўмее адказваць за іх, адчувае адказнасць за тых, хто мае патрэбу ў ім, і які заслужыў павагу дарослых на працы, сярод суседзяў, у сваёй сям’і, за што яго і называюць Іванам Макаравічам.
 Абмяркоўваючы кінафільмы, рабяты адзначалі, што ў фільмах ёсць не толькі вобразы вайны, але і міру, любові, Радзімы, і нават будучага, што кожная дэталь у іх- гэта сімвал, глыбіня думкі і пачуццяў.

 13 мая у рамках Рэспубліканскага культурна-патрыятычнага кінамарафона "Глядзі і памятай" вучні 2-5 класаў праглядзелі фільм "Іван Макаравіч". Кінастужка распавядае пра цяжкі лёс дзяцей на вайне, якім за хуткі час прыходзілася станавіцца дарослымі, каб выжыць. Навучэнцаў вельмі расчуліла гісторыя трынаццацігадовага Ванькі, які страціў на вайне і бацьку, і маці. Дзеці выказалі сваё меркаванне наконт таго, якія ўчынкі зрабілі падлетка Іванам Макаравічам: вайна прымусіла яго узяць адказнасць за сябе і навакольных людзей.