14.05.2021
Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход
14 мая ў рамках рэалізацыі праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" у нашай школе прайшоў бацькоўскі сход "Бяспека жыццядзейнасці ў час летніх канікул. Аздараўленчая кампанія 2021г." У час бацькоўскага сходу классныя кіраўнікі азнаёмілі бацькоў з арганізацыяй летніх канікул, другаснай занятасці дзяцей, працы рознаузроставага і валанцёрскага атрадаў, аб умовах працы аздараўленчага лагера "Светлячок". Бацькі вучняў 10 класа былі праінфармаваны аб ваенна-палявых зборах, якія будуць праходзіць на турбазе"Астравок".
Медыцынскі работнік Чудзінскай АУАП чарговы раз паведала бацькам аб неабходнасці вакцынацыі ад СOVID-19.
Старшыня апякунскага савета падвяла вынікі работы за навучальны год.
