Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

13.05.2021

ШАГ 10

Дзень, калі пачалася вайна…

13 мая ва ўстанове адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” адбыўся адзіны дзень інфармавання “Глядзі і памятай”.

На мерапрыемстве абмяркоўвалася інфармацыйныя блокі: «Перад памяццю час бяссільны», «Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон «Глядзі і памятай», прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны».

Памяць пра вайну - у сэрцах кожнага з нас. Яе агонь сагравае, абпальвае, загартоўвае душу. Не нам, а бацькам і дзядам нашым выпаў суровы салдацкі лёс. Не мы, а яны ішлі доўгія дні, тыдні, месяцы побач са смерцю і падалі, збітыя бязлітасным свінцом. Не мы, а яны радаваліся і плакалі ў далёкі Дзень Перамогі, яшчэ не верачы, што вяртаюцца ў жыццё без стрэлаў. Але ўвесь час яны думалі пра нас - дачок, сыноў і ўнукаў, што чакалі іх дома і яшчэ не народжаных. Перад імі - героямі, выжыўшымі і загінуўшымі, мы ў неаплатным, вялікім абавязку. І няма ў нас іншага спосабу аддзячыць, як жыць годна, не крывіць душой, шчыра працаваць і вучыцца. І памятаць ... Не можа быць тэрмінаў у нашай памяці.

Менавіта таму 22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 80 гадоў прайшло з таго часу, як фашысцкая Германія, парушыўшы Дагавор аб ненападзенні, пачала вайну супраць Савецкага Саюза. Пачалася рэалізацыя плана «Барбароса», згодна з якім нямецкае ваеннае кіраўніцтва разлічвала адным ударам разграміць СССР.

У гэты дзень у краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.

Рабяты гаварылі аб першых гадзінах вайны, аб абароне Брэсцкай крэпасці. З 19 600 пагранічнікаў, якія сустрэлі гітлераўцаў 22 чэрвеня, у першыя дні вайны загінулі больш за 16 000. За першыя 8 гадзін вайны савецкая армія страціла 1200 самалётаў, з іх каля 900 былі знішчаны яшчэ на зямлі.

Аднак моцнае супраціўленне байцоў Чырвонай арміі, іх мужнасць і самаадданасць прывялі да зрыву гітлераўскага плану разгрому Савецкага Саюза за некалькі тыдняў.

Гаварылі навучэнцы і аб тым, што тых, што сустрэлі шчаслівы май 1945 года, становіцца ўсё менш. У жыццё уступае новае пакаленне, якому неабходна беражліва захоўваць гістарычную праўду, перадаваць яе ад пакалення да пакалення ва ўсёй паўнаце, таму што здзейснены народам подзвіг настолькі вялікі і святы, што не мае патрэбы ў стварэнні міфаў. І садзейнічаць гэтаму будуць кнігі, кінафільмы аб Вялікай Айчыннай вайне, якіх за 75 пасляваенных гадоў было знята вялікае мноства, і якія нікога не пакідаюць абыякавымі. Лепшыя ваенныя фільмы распавядаюць не толькі і не столькі пра баявыя дзеянні, колькі пра людзей, якія ў іх ўдзельнічалі. Яны прымушаюць задумацца над такімі вечнымі каштоўнасцямі, як вернасць Радзіме, свабода, справядлівасць, сяброўства, каханне.

Напрыканцы сустрэчы рабяты назвалі імёны сваіх родных і блізкіх, якія набліжалі Вялікую Перамогу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Бо шмат пра каго нічога не напісана ў кнігах і газетах, не знята фільмаў. Але яны заслугоўваюць таго, каб мы пра іх памяталі.