Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

13.05.2021

Алея выпускнікоў

  Кожны чалавек у сваім жыцці павінен здзейсніць тры важных ўчынкі: пасадзіць дрэва, пабудаваць дом, вырасціць дзіця. Бо менавіта з гэтага пачынаецца галоўная жыццёвая філасофія. Нашы 11-класнікі першы пункт ужо выканалі. На памяць пра сябе вырашылі пакінуць «алею выпускнікоў», пасадзіўшы кожны сваю тую. Хутка празвініць апошні званок і сёлетнія выпускнікі клопат пра дрэўцы даручаць будучым выпускнікам школы. Хочацца верыць, што праз некалькі гадоў на гэтым месцы будуць стаяць прыгожыя туі, цешачы ўсіх сваім хараством. Будзем спадзявацца, што туі прыжывуцца, стануць упрыгожваннем навучальнай установы, сімвалам праяўлення любові да сваёй малой Радзімы. Праходзячы міма школы або наведваючы сваіх настаўнікаў выпускнікі з гонарам скажуць: «Вось гэтую алею пасадзіў наш клас - выпуск 2021 года!»