Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

10.05.2021

Шосты школьны дзень

  У суботу 8 мая ў школе праходзіў Дзень здароўя. У рамках гэтага дня адбыліся спаборніцтвы па міні-футболу. Удзел прынялі вучні 2-9 класаў. Вучні былі падзелены на дзве каманды: "Вясёлыя рабяты" і "Ну, пачакай!". Ва ўпартай барацьбе з лікам 6-5 перамогу атрымала каманда "Вясёлыя рабяты". Пераможцы атрымалі падарункі.

  Таксама у рамках шостага школьнага дня вучні наведалі аб′яднанне па інтарэсах "Роўны навучае роўнага", факультатыўныя заняткі, прынялі удзел у добраупарадкаванні школьнай тэрыторыі.

 Спецыялістамі СППС быў праведзены групавы занятак "Эмацыянальныя перажыванні", а таксама прайшла акцыя "Плакат пажаданняў", у рамках якой рабяты змаглі напісаць выпускнікам школы мноства прыемных пажаданняў.