06.05.2021
Пра герб і сцяг з павагай
5 мая прайшоў урок патрыятызму для 8-11 класаў пад назвай "Пра герб і сцяг з павагай", прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Штогод гэтае свята адзначаецца ў другую нядзелю мая. Сімвалічна, што ў гэтым годзе яно прыходзіцца на 9 мая. Галоўнай мэтай мерапрыемства стала больш глыбокае знаёмства вучняў з дзяржаўнымі сімваламі, іх гісторыяй і значэннем для беларускага народа, а таксама фарміраванне пачуццяў патрыятызму і павагі да герба і сцяга.
У ходзе урока дзеці даведаліся, як і чаму на працягу стагоддзя змяняліся дзяржаўныя сімвалы Беларусі, і што абазначае кожны з элементаў афіцыйнай сімволікі. Старшакласнікі не ўпусцілі шанс выказаць і сваё меркаванне наконт тэматыкі мерапрыемства, і ўсе згадзіліся з думкай, што знявага герба і сцяга недапушчальная. Практычным вынікам уроку патрыятызму стаў сінквейн, складзены сумеснымі намаганнямі. На думку вучняў, беларуская сімволіка натхняе, выхоўвае і аб'ядноўвае народ.