Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

30.04.2021

Тыдзень пачатковых класаў

   З 26.04.2021 па 30.04.2021 у нашай школе праходзіў тыдзень пачатковых класаў пад назвай “МАРАФОН ВЕДАЎ”. Дэвіз тыдня: «Веды! Творчасць! Дружба! »

    На працягу ўсяго тыдня з вучнямі пачатковых класаў праводзіліся мерапрыемствы на розную тэматыку. Вучні прынялі актыўны ўдзел у літаратурнай віктарыне «Казачны дзянёк», мэта якой была прывіць любоў да казак, жаданне больш чытаць. На экалагічным падарожжы па станцыях «Не шкодзь прыродзе, жыві з ёю ў згодзе», вучні паказалі свае веды на розных станцыях. Прадоўжыўся тыдзень спартландыяй «Моцныя. Смелыя. Спрытныя», на якім вучні атрымалі зарад бадзёрасці. У час правядзеня конкурсу «Хуткі рахункавод» вучні праявілі свою кемлівасць, уменне састаўляць цэлае з частак, вылічальныя навыкі, вучыліся прыходзіць на дапамогу адзін аднаму. І закончыўся тыдзень круглым столом «Правілы ў маім жыцці», на якім вучні абмеркавалі ролю маралі і права ў жыцці кожнага чалавека і пашырылі свае ўяўленні аб чалавечых каштоўнасцях (жыцці, здароўі, сям’і, дабрыні, справядлівасці, таварвстве, сумленнасці). А таксама вучні прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Наша клумба”. Былі падведзены вынікі тыдня і ўсе вучні атрымалі прызы, так як ўсе, без выключэння, прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах.