Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

30.04.2021

Тыдзень прыродазнаўчых навук

   Тыдзень прыродазнаўчых навук у нашай школе пачаўся з акцыі “Пасадзі класнае дрэва” 22 красавіка ў Міжнародны Дзень Зямлі. На працягу тыдня школьнікі малодшых класаў наведалі кабінет хіміі і біялогіі, дзе сталі сведкамі штучнага апылення агуркоў, пазнаёміліся з чырвонакніжнымі раслінамі і жывёламі нашай мясцовасці і назіралі цікавыя хімічныя пераўтварэнні.У дзень трыццаціпяцігоддзя са дня аварыі на ЧАЭС са старшакласнікамі быў праведзены Інтэрнет урок “Атамная трагедыя 20-га стагоддзя”. Вучні сярэдніх класаў паказалі свае веды па геаграфіі ў цікавым і пазнавальным геаграфічным конкурсе. Хочацца адзначыць актыўнасць нашых вучняў у праводзімых мерапрыемствах. Тыдзень прыродазнаўчых навук прайшоў ярка і запамінальна.