Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.04.2021

"Матылькі"

 Працягваецца дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў “Чарнобыль. Захоўваем памяць”.

 Вучні 10 класа праглядзелі і абмеркавалі кінастужку “Матылькі” рэжысёра Віталія Вараб’ёва, якая выйшла ў 2013 годзе да 27-гадавіны Чарнобыльскай аварыі. Кінастужка паведамляе аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС праз прызму першага кахання ні аб чым не падазраваючых двух маладых людзей.

 Фільм закрануў душы рабят. У ходзе абмеркаванне яны адзначылі, што гэта фільм, у якім адсутнічае шчаслівая канцоўка і гэта не казка… Гэта вельмі жорсткая праўда жыцця без прыкрас, дзе некаторыя моманты яскрава паказвалі той стан і тую страшную сітуацыю, якая склалася ў тыя дні. У ім паказаны ўвесь смутак, трагізм, цынічнасць, любоў і веданне таго, што атрымаўшы апрамяненне - не жыць… І нягледзячы на гэта, людзі ішлі добраахвотнікамі на карысць краіны, хацелі дапамагчы.

 Таксама рабят уразіла тое, як аўтары адкрыта паказалі людскія заганы і злачынныя паводзіны (марадзёрства ў заражаных тэрыторыях, аўтаматычныя забойствы, каб атрымаць сваё), тое, як часам людзей нічога не спыняе, ну і вядома сама катастрофа, а дакладней працэс яе ліквідацыі.

 Рабяты прышлі да высновы, што аб тым, што па-сапраўднаму адбывалася ў той час, знаюць толькі відавочцы падзей, што Чарнобыльская трагедыя - страшная катастрофа ў гісторыі чалавецтва, якая панесла столькі жыццяў, пакалечыла столькі лёсаў...