Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.04.2021

ШАГ 9

 9 мая для беларусаў асаблівае свята, даніна памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў Перамогу. Што значыць для вас Дзень Перамогі? Як у вашых сем'ях захоўваюць памяць аб родных, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне? Ці выканалі мы свой абавязак перад тымі, хто загінуў, абараняючы нашу краіну? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказы вучні VIII-ХI классаў на адзіным дні інфармавання «Ёсць у кожнай перамозе тваёй і маёй вясна 45-га года», які праходзіў у рамках праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна 22 красавіка 2021 года.

  На сустрэчы са старшакласнікамі прысутнічаў старшыня сельскага выканаўчага камітэта, ветэран Афганскай вайны Кіцік Анатоль Ільіч, які сам перажыў жахі вайны і ведае сапраўдную цану чалавечага жыцця. Анатоль Ільіч расказаў рабятам аб тым, як Вялікая Айчынная вайна закранула вёску Чудзін, хто з нашых аднавяскоўцаў змагаўся за нашу светлую будучыню. Госць разам з вучнямі абмеркаваў, як сучаснае пакаленне павінна захоўваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, яе героях.

 Удзельнікі ШАГа падзяліліся інфармацыяй аб трагедыі беларускіх вёсак у гады вайны. З агульнай колькасці 9 200 беларускіх вёсак, спаленых гітлераўцамі за гады вайны, 4885 было знішчана карнікамі. Цалкам, з усімі жыхарамі, забіта 628 вёсак, 893 вёскі не адноўлена. Хатынь, Дальва, Шунеўка, Літавец, Боркі… Рабяты не толькі абмяняліся карыснай інфармацыяй, але і змаглі ўсё гэта ўбачыць у час прагляду ўрыўкаў дакументальных фільмаў.

 У кожнага чалавека ёсць свая гадзіна памяці, звернутая да мінулага. Сённяшняя гадзіна для старшакласнікаў – гэта пара трывожных роздумаў пра лёс міру і самога жыцця на планеце Зямля, над якой навісла пагроза грамадзянскіх войнаў і тэрарызму. Вайна 1941-1945 гадоў пакінула глыбокую рану ў душах і сэрцах многіх людзей. Гэтая вайна сапраўды была страшная і доўгая... Напрыканцы сустрэчы рабяты прыйшлі да высновы, што менавіта ім, маладым, трэба памятаць пра гэта, ведаць, чытаць пра яе і паважаць герояў, паважаць іх подзвігі, паважаць ветэранаў, якія змагаліся, не шкадуючы свайго жыцця, дзеля светлай будучыні, дзеля шчасця на зямлі. Апошнія хвіліны мерапрыемства – гэта хвіліны маўчання у памяць герояў-дзядоў і прадзедаў. Такім чынам, усе прысутныя прыадчынілі адну з самых страшных старонак гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, зразумеўшы, што самае важнае на Зямлі – гэта жыццё ў мірнай краіне.

 Таксама ў рамках праекта "Школа актыўнага грамадзяніна" у 5 класе прайшла класная гадзіна пад назвай "Сем цудаў Беларусі" у форме віртуальнай экскурсіі. Напярэдадні мерапрыемства вучні прапанавалі гісторыка-культурныя помнікі для ўнясення ў спіс Сямі цудаў нашай Радзімы. Кожны падрыхтаваў паведамленне пра славутасць. У ходзе экскурсіі пяцікласнікі наведалі Мірскі і Нясвіжскі замкі, пабывалі на вырабніцтве слуцкіх паясоў, убачылі зуброў Белавежскай пушчы. Вучні былі ўражаны, наколькі разнастайная і багатая гісторыя і культура Беларусі