Быць ці не быць школьнай форме?





Яндекс.Метрика

Архіў навін

19.04.2021

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўская субота

  17 красавіка ў рамках бацькоўскай суботы з вучнямі 2-5 класаў і іх бацькамі была праведзена конкурсная праграма "Шчаслівы той, хто шчаслівы дома". Галоўнай мэтай мерапрыемства было фарміраванне ўяўленняў удзельнікаў пра сям'ю як пра людзей, якія любяць адзін аднаго, клапоцяцца адзін пра аднаго. Дзеці і бацькі паспрабавалі пашырыць уяўленне абсямейных традыцыях, аб важнасці і ролі сям'і ў жыцці чалавека, прыярытэце сямейных каштоўнасцяў.Сумесна былі выдзелены тры сакрэты сямейнага шчасця: узаемаразуменне, узаемадапамога і самапавага. Бацькі і ўпэўніліся ў тым, што пазітыўная атмасфера дома - залог шчаслівай будучыні дзяцей.

  Для вучняў старэйшых класаў і іх бацькоў прайшла гульня  - конкурс "Пагуляем у эканоміку". Удзельнікі адказалі на пытанні віктарыны, разгадалі рэбусы і шыфры, у якіх былі схаваны словы, якія мелі дачыненне да эканомікі. Вучні і бацькі у ходзе гульні паспяхова праявілі свае здольнасці, кемлівасць і эканамічную эрудыцыю.

 У рамках кінамарафона «Глядзі і памятай», прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны вучні старэйшых класаў праглядзелі і прааналізавалі фільм «Праверка на дарогах». Рабяты прыйшлі да высновы, што галоўным матывам фільма з'яўляецца выпрабаванне чалавечнасці ў нечалавечых умовах.