Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.04.2021

Глядзі і памятай

  У рамках кінамарафона «Глядзі і памятай», прысвечанага 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны вучні 2-5 класаў праглядзелі мастацкі фільм "Лёс чалавека", прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне. У дадзеным фільме раскрываецца праблема маральнага выбару чалавека. Дзяцей уразіла тое, што галоўны герой, страціўшы ўсё на вайне, не страціў веру ў сябе і ў светлую будучыню. Вучні згадзіліся з думкай, што трэба заўсёды заставацца чалавекам, нягледзячы ні на што.

 Вучні старэйшых класаў праглядзелі і прааналізавалі фільм «Праверка на дарогах». Рабяты прыйшлі да высновы, што галоўным матывам фільма з'яўляецца выпрабаванне чалавечнасці ў нечалавечых умовах.