Быць ці не быць школьнай форме?


Архіў навін

15.04.2021

Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху

 15 красавіка ў рамках адзінага дня правіл дарожнага руху школу наведала старэйшы інспектар ІСН Жалезная А.Ю., якая ў чарговы раз паведала аб правілах дарожнага руху, адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартнымі сродкамі без права кіравання. Адказала на пытанні падлеткаў.

  Акрамя гэтага класнымі кіраўнікамі былі праведзены класныя гадзіны, гутаркі на тэму “Азбука веласіпедыста, матацыкліста, пешахода”.

  Вучні 2-7 класаў гаварылі аб гісторыі правіл дарожнага руху, аб тым, як патрэбна вясці сябе на вуліцах, дзе і калі пераходзіць дарогу, як правільна рухацца па праезжай часты на веласіпедзе. Удзельнічалі ў віктарыне па правілах дарожнага руху “Ці вы ведаеце?”
  Рабяты старэйшых класаў праглядзелі і абмеркавалі відэафільм “Самыя жорсткія ДТЗ з удзелам матацыклістаў”, пазнаёміліся з вытрымкамі з Правіл дарожнага руху Рэспублікі Беларусь аб тым, што такое матацыкл, мапед, з вытрымкамі з Адміністрацыйнага і Крымінальга Кодэксу аб адказнасці за парушэнне правіл дарожнага руху, адказвалі на шматлікія пытанні, абмяркоўвалі праблемныя сітуацыі, складалі сінквейн на слова Правапарушэнне.

 Свае меркаванні па тэме рабяты выказалі падчас правядзення практыкавання Джэффа.