Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.04.2021

Глядзі і памятай

 1 красавіка стартаваў кінамарафон «Глядзі і памятай», прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Вучні ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" актыўна далучыліся да культурна-патрыятычнага марафона. У рамках якога рабяты пачатковых класаў праглядзелі і абмеркавалі анімацыйны фільм "Баявая машына". Таксама вучні назвалі помнікі, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай вёскі і ў гонар каго яны ўзведзены.

 У суботу навучэнцы старэйшых класаў глядзелі музычна-паэтычны фільм «У 6 гадзін вечара пасля вайны», які ўваходзіць у першы тэматычны блок «Пачатак вайны».Перад пачаткам прагляду рабяты даведаліся, што фільм быў зняты рэжысёрам Іванам Пырьевым на кінастудыі «Масфільм» ў 1944 годзе і адлюстроўваў не толькі храналогію вайны, але і атмасферу часу, - веру людзей у перамогу і мірнае жыццё. Гэта быў фільм, які прадказаў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне за паўгода да 9 мая 1945 года.Пасля прагляду фільма дзеці адказалі на шэраг пытанняў, і прыйшлі да высновы, што фільм «У 6 гадзін вечара пасля вайны» - выдатны музычны фільм, галоўная ідэя якога вера ў перамогу, у якую верылі нават тады, калі смерць падыходзіла занадта блізка. І гэтая вера дапамагла ім выжыць, пераадольваць усе нягоды вайны.А песні і вершы, якія гучаць у фільме, настройваюць на лірычны лад.Гэта фільм не пра вайну, а аб людзях на гэтай вайне. У ім ёсць месца не толькі каханню, салюту перамогі і радасным сустрэчам. Тут ідзе размова і пра подзвіг героя, і пра надзейную дружбу, мужчынскі гонар і жаночую вернасць.