Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.04.2021

Шосты школьны дзень

 10 красавіка ў школе прайшоў Дзень здароўя. Гэта вясёлы і радасны дзень, асабліва для малодшых школьнікаў. Рабяты заўсёды чакаюць гэты дзень, каб паудзельнічаць у мерапрыемствах. І менавіта для іх было праведзена падарожжа “Здаровым быць - здорава”. Рабяты замацавалі веды аб навыках здаровага ладу жыцця, правілах здаровага харчавання, вывучылі “Азбуку здароўя”. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах “Народная мудрасць”, “Зялёная аптэка”, “Пантаміма” “Хуткая дапамога” і нш. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

 Для вучняў 7-11 класаў прайшлі спаборніцтвы па футболе. Рабяты атрымалі зарад бадзёрасці, харошага настрою і засталіся яркія ўражанні.

 Не засталіся ў суботні дзень без увагі і бацькі. Спецыялісты СППС прапанавалі для іх кансультацыі: “Уплыў сям'і на фарміраванне здаровага ладу жыцця” і “Дзіця дражняцьу школе: шляхі дапамогі”.

 На працягу дня вучні школы змаглі прыняць удзел у рабоце аб'яднанняў па інтарэсах, факультатыўных заняткаў, грамадска карыснай працы, кансультацый па беларускай мове. Педагог-арганізатар правяла паседжанне клуба “Забаўнік” і гадзіну загадак “Як на нашай градцы выраслі загадкі”

 У гэты ж дзень навучэнцы старэйшых класаў глядзелі музычна-паэтычны фільм «У 6 гадзін вечара пасля вайны», які ўваходзіць у першы тэматычны блок «Пачатак вайны».