Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

09.04.2021

Акцыя "Дом без гвалту"

 З 5 па 9 красавіка ў школе прахадзіць акцыя  "Дом без гвалту". Акцыя стартавала з размяшчэння інфармацыі па прафілактыцы хатняга гвалту на стэндах і сайце школы. Класнымі кіраўнікамі праведзены класныя гадзіны "Чалавек адлюстроўваецца ва ўчынках", "Умей валодаць сабой", "Мы супраць гвалту".

 З рабятамі былі прагледзены фільмы аб гвалце, дзе можа праяўляцца гвалт, якія наступствы бываюць  за неабдуманыя праступкі ў адносінах да дзяцей і дарослых людзей. Па заканчэнню мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што гвалт у любой яго форме недапускальны. Напрыканцы гутаркі кожны вучань атрымаў памятку "Як не стаць ахвярай гвалту".

 У час правядзення акцыі спецыялістамі службы СППС і  класнымі кіраўнікамі былі наведаны сем′і непаўналетніх, праведзены гутаркі з бацькамі на тэму "Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні асобы дзіцяці. Гвалт у сям′і".

 Заключным этапам стаў навучальны занятак спецыялістамі СППС з настаўнікамі па выяўленню фактаў гвалту ў сям′і.