Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

09.04.2021

"Здароўе не купіш - яго розум дорыць"

  8 красавіка ў 5 класе была праведзена класная гадзіна пад назвай "Здароўе не купіш - яго розум дорыць", прысвечаная Міжнароднаму дню здароўя. У ходзе гульні-віктарыны дзеці павінны былі усвядоміць, што здароўе - найвялікшая каштоўнасць, якая дадзена чалавеку, і за ім патрэбна пільна сачыць. Таму што згубіўшы здароўе, яго потым ні за якія грошы не купіш.
 "Як вы ставіцеся да свайго здароўя?" - менавіта такое першае пытанне прагучала на ўроку. У кожнага знайшоўся свой адказ. Таксама пяцікласнікі актыўна ўдзельнічалі у віктарыне, складвалі прыказкі, разгадвалі загадкі, даведаліся пра каштоўную садавіну і агародніну.
 У канцы дзеці, прыняўшы ва ўвагу атрыманыя веды, зноў ацанілі свае адносіны да здароўя.