Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

08.04.2021

ШАГ 8

 8 красавіка ва ўстанове адукацыі ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна” адбыўся адзіны дзень інфармавання “Аб духоўнасці і маральнасці: дыялог пакаленняў”. У якасці запрошанага госця прымаў удзел іерэй Вячаслаў Наскевіч, настаяцель храма Святога Вялікамучаніка Георгія Перамоганосца ў аг. Чудзін.

 На мерапрыемстве абмяркоўваліся пытанні духоўнасці і маральнасці, грамадзянскасці і патрыятызму, духоўнага адраджэння нацыянальных традыцый беларускага народа. Рабяты даведаліся аб Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, аб падзвіжніцкай асветніцкай дзейнасці Ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта.У ходзе мерапрыемства былі прадэманстраваны відэаматэрыялы з цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне”. У рамках сустрэчы адбылася цікавая размова.

 У інфармацыйным блоку «Мы даведаемся» размова пайшла аб тым, што сёння, калі матэрыяльныя каштоўнасці дамінуюць над духоўнымі, у многіх людзей скажоныя ўяўленні аб дабрыні, міласэрнасці, велікадушнасці, справядлівасці, грамадзянскасці і патрыятызме. 
 Асаблівая ўвага была нададзена маральным і духоўным каштоўнасцям, патрыятызму і грамадзянскасці ў сучасны час. Было адзначана, што для беларускага народа гасціннась, дабразычлівасць, талерантнасць, цярплівасць маюць асаблівае значэнне. А такія рысы нацыянальнага характару беларусаў, як дабрыня, спачуванне, працавітасць, адвага і самаадданасць - ёсць у кожнага з беларусаў. Айцец Вячаслаў патлумачыў, чаму людзі ў апошні час цэняць тое, што ім прыносіць дастатак, камфорт, у чым выражаецца заняпад маральнасці і што патрэбна рабіць, каб яго пазбегнуць. Таксама госць адзначыў, што патрыятызм праяўляецца ў неабыякавасі да таго, што адбываецца ў краіне, у актыўнай грамадзянскай пазіцыі. 

 Даведаліся рабяты і аб адраджэнні нацыянальных традыцый беларускага народа, аб прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, якая ужо больш за дваццаць гадоў прысуджаецца з году ў год вядомым дзеячам культуры і мастацтва, медыкам і педагогам, свяшчэннаслужыцелям і музейным работнікам за зацвярджэнне духоўных каштоўнасцей і маральных традыцый, ідэй міласэрнасці і чалавекалюбства, запрымнажэнне нацыянальнага культурнага здабытку, выхаванне ў моладзі любові да Айчыны.

 Не засталася без увагі і падзвіжніцкая асветніцкая дзейнасць Ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта, вялікі асабісты ўклад якога ў духоўнае адраджэнне беларускага народа былі адзначаны высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі.

 Рабяты таксама мелі магчымасць паслухаць зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на цырымоніі ўручэння прэміі "За духоўнае адраджэнне", у якім кіраўнік дзяржавы звяртаецца да гасцей і лаўрэатаў цырымоніі, называючы іх гонарам нацыі.

 У ходзе інфармацыйнага блока “Мы разважаем” навучэнцы актыўна абмеркавалі словы В.Г.Бялінскага і прыйшлі да высновы, што ў першую чаргу патрэбна быць выхаваным чалавекам, чалавекам, які дастойны павагі,  адзначылі, што жыццё, якое вартае чалавека – гэта жыццё, якое пабудавана на Дабрыні, Сумленні, Абавязку. 

 Айцец Вячаслаў адзначыў, што чалавек будзе шчаслівы толькі тады, калі будзе апірацца на такія каштоўнасці, як вера, любоў, міласэрнасць, дабрыня, пакорнасць і сціпласць, калі ён зможа перамагчы свае недахопы: зайздрасць і гонар, засмучэнне і ілжывасць, балбатлівасць і абжорства.

 Затым рабяты задалі свае пытанні аб веры і жыцці. Адказваючы на шматлікія пытанні навучэнцаў, госць адзначыў, што ў паўсядзённай мітусні жыцця, у пагоні за матэрыяльнымі скарбамі забываюцца сапраўдныя каштоўнасці: духоўныя і маральныя. Вось таму так важна сёння кожнаму чалавеку, перш за ўсё моладзі, пачуць Жывое Слова духоўнай мудрасці.

 Свяшчэннік гаварыў проста і даступна, таму ўсе слухалі з увагай і цікавасцю.

 Падводзячы вынікі ў інфармацыйным блоку “Мы дзейнічаем” рабяты сказалі, што яны могуць ці гатовы зрабіць ужо зараз для росквіту сваёй краіны.

 Госць айцец Вячаслаў падзякаваў усіх прысутных за цікавы дыялог, пажадаў дзецям і дарослым выконваць запаведзі Божыя, помніць свае карані, шанаваць сапраўдную дружбу і думаць аб сваім будучым.

 Завяршылася сустрэча словамі вядомага педагога Васілія Аляксандравіча Сухамлінскага: "Вы жывяце сярод людзей. Кожны ваш учынак, кожнае ваша жаданне адбіваюцца на людзях. Ведайце, што існуе мяжа паміж тым, што вам хочацца, і тым, што можна. Вашы жаданні – гэта радасць або слёзы блізкіх. Правярайце свае ўчынкі свядомасцю: ці не прычыняеце вы зла, непрыемнасцяў, нязручнасцяў людзям сваімі ўчынкамі. Рабіце так, каб людзям, якія вакол вас, было добра …»

 Сустрэча, якая прымусіла пра многае задумацца, атрымалася вельмі цікавай, насычанай і карыснай для ўсіх яе ўдзельнікаў.